Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лябедзька: Вялікіх зьменаў у Кіеве адносна Менску ня будзе


Анатоль Лябедзька
Анатоль Лябедзька

Пераможцу прэзыдэнцкіх выбараў ва Ўкраіне ў першым туры вызначыць не ўдалося. “Як вы ацэньваеце вынікі першага раўнду і чым скончыцца двубой паміж Віктарам Януковічам і Юліяй Цімашэнкай?”

Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька на гэтыя пытаньні “Свабоды” адказаў па тэлефоне з Кіеву. Сваю прысутнасьць тут ён тлумачыць так:

“Менавіта каб па гарачых сьлядах атрымаць завершанае ўяўленьне, чаго нам чакаць ад Украіны. Для гэтага і заплянаваныя шэраг сустрэч з украінскімі палітыкамі.

Я разумею, што вялікіх зьменаў у зьнешняй палітыцы Кіеву адносна Менску ня будзе. Незалежна ад таго, хто з двух прэтэндэнтаў стане прэзыдэнтам. Гэтага можна было б чакаць, калі б атрымаў перамогу нехта з абсалютна ідэялягічных палітыкаў, кшталту Грыцэнкі.

А хто пераможа? Тут усё залежыць ад таго, у чый кошык пакладуцца галасы, як мінімум трох-чатырох палітыкаў, якія занялі наступныя месцы”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG