Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Замахоўца на жыцьцё папы выйшаў на волю


На фота: Мэхмэт Алі Агджа
На фота: Мэхмэт Алі Агджа

У Турцыі 18 сьнежня вызвалены з турмы Мэхмэт Алі Агджа, які ў 1981 годзе зрабіў замах на папу рымскага Яна Паўла ІІ.


52-гадовы былы чалец ультраправай турэцкай групоўкі "Шэрыя ваўкі" правёў у зьняволеньні амаль 30 гадоў. На мінулым тыдні Агджа заявіў што пасьля свайго вызваленьня адкажа на ўсё пытаньні пра замах на папу.

Раней ён неаднаразова мяняў свае паказаньні – адразу пасьля затрыманьня заявіў, што дзейнічаў адзін, потым абвінаваціў у арганізацыі замаху агентаў баўгаскіх спэцслужбаў, якія нібыта дзейнічалі на заданьне Масквы, а потым адмовіўся і ад гэтых паказаньняў.

На фота: Папа рымскі Ян Павал ІІ наведвае Мэхмэта Алі Агджу ў турме ў Рыме 27 сьнежня 1983 году

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG