Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Я буду адсочваць сытуацыю з Шапуцькай


Максім Вэрхагэн

Максім Вэрхагэн

Гэтак міністар замежных спраў Нідэрляндаў Максім Вэрхагэн адрэагаваў на зварот галяндзкіх парлямэнтароў адносна выключэньня з БДУ студэнткі Тацьцяны Шапуцькі за яе ўдзел у брусэльскім форуме грамадзянскай супольнасьці ў рамках праграмы ЭЗ “Усходняе партнэрства”.

Як вынікае з запыту дэпутатаў, “падобнаму ўчынку ўладаў, калі студэнта выключаюць з ВНУ за ўдзел у мерапрыемствах па садзейнічаньні дыялёгу і партнэрству, ня можа быць апраўданьняў”. Тым ня менш у адказ на сваё хадайніцтва да рэктара БДУ аднавіць яе на вучобе дзяўчына атрымала адмову.

Паводле Вэрхагэна, пытаньне, зьвязанае з супрацьзаконным адлічэньнем Тацьцяны Шапуцькі ды іншых беларускіх студэнтаў, павінна і надалей уздымацца брусэльскім кіраўніцтвам. Так было ў часе сустрэчы міністраў Карла Більта і Сяргея Мартынава, калі швэдзкае старшынства ЭЗ назвала дзеяньні беларускіх уладаў “абсалютна непрымальнымі”.

Як падкрэсьліў кіраўнік нідэрляндзкага МЗС, асабіста ён, прадстаўляючы Нідэрлянды на міжнародным узроўні, будзе па-ранейшаму адсочваць гэтае пытаньне і ўздымаць яго пры кожнай нагодзе.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG