Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У наркалягічных аддзяленьнях аншляг


Нарколягі адзначаюць традыцыйнае пасьля навагодніх сьвятаў павялічэньне колькасьці пацыентаў у наркалягічных аддзяленьнях Менску.


"Некаторыя наркалягічныя аддзяленьні ў Менску перапоўненыя, у некаторых нават ёсьць чэргі, але дзе-нідзе яшчэ ёсьць месцы. Гэтая традыцыйная карціна сярэдзіны студзеня - пасьля шматлікіх навагодніх сьвятаў у наркалягічных аддзяленьнях аншляг", - паведаміў Інтэрфаксу галоўны нарколяг Менску Сяргей Малочка.

"Ужо ёсьць чарга на шпіталізацыю ў жаночае наркалягічнае аддзяленьне, якое ў беларускай сталіцы адно", дадаў лекар.

На наркалягічным уліку ў Менску знаходзіцца амаль 50 тысячаў чалавек. Зь іх 9 122 – жанчыны. Болей за 5 тысячаў – падлеткі.

У параўнаньні з 2008 годам колькасьць жанчынаў, якім пастаўлены дыягназ "алькагольная залежнасьць”, павялічылася на 12,9%, мужчын - на 5,3%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG