Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Януковіч гатовы выконваць лёзунгі аранжавых


Віктар Януковіч

Віктар Януковіч

Януковіч назваў сёньняшнія выбары ва Ўкраіне “справядлівай ацэнкай грамадзянамі працы аранжавай каманды”.


Віктар Януковіч пасьля таго як сталі вядомымі вынікі сацапытаньня “экзыт-пол”, згодна зь якімі ён выходзіць у другі тур выбараў, заявіў, што ён улічыць меркаваньні тых, хто галасаваў супраць яго.

“Я ня супраць тых лёзунгаў, якія абвяшчалі аранжавыя палітыкі. Я буду выконваць іх у сваёй далейшай працы”,-- цытуе Януковіча УНІАН.

Разам з тым Януковіч абяцаў “не паўтараць памылак папярэднікаў” і абавязаўся зрабіць усё, каб краіна стала моцнай і незалежнай ды палепшыць жыцьцё грамадзян. Пры гэтым ворагам нумар адзін ён назваў беднасьць.

“Што датычыць любых перамоваў ці аб’яднаньня з кім-небудзь з кандыдатаў, то гэта справа будучыні. Пройдзе падлік галасоў, давайце пачакаем, тут мала засталося, заўтра раніцай мы будзем мець вынікі, і я хачу сказаць, што ў будаўніцтве краіны, моцнай краіны, знойдзецца месца кожнаму”.
XS
SM
MD
LG