Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Паводле ЦВК Украіны, пакуль яўка на выбарах прэзыдэнта 17 студзеня зьяўляецца самай нізкай за апошнія 10 гадоў.


Як паведамляе агенцтва УНІАН, паводле стану на 11 гадзін дня ва Ўкраіне прагаласавала 15,1% выбарцаў.

У часе выбараў 1999 году на гэты час прагаласавала 30% грамадзян, унесеных у сьпісы выбаршчыкаў, у 2004 годзе – 20 працэнтаў.

Трэба зазначыць, што папярэднія выбары праходзілі у сярэдзіне восені -- у больш спрыяльных умовах надвор’я. Цяпер жа многія дарогі занесеныя сьнегам. Апрача таго сёлета ва Ўкраіне дзейнічае Рэгістар выбарцаў, які скасоўвае галасаваньне з так званымі адмацавальнымі талёнамі, калі выбаршчык зьехаў з месца сваёй прапіскі. Такія людзі паводле закону могуць прагаласаваць у месцах свайго цяперашняга знаходжаньня, аднак працэдура ўскладнілася, і не ўсе змогуць ці захочуць яе прайсьці. Толькі ў Кіеве жыве каля паўмільёна людзей зь іншай прапіскай.
XS
SM
MD
LG