Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У віцебскага актывіста забралі бел-чырвона-белы сьцяг


Аляксандар Кузьняцоў

Аляксандар Кузьняцоў

Віцебскага кіраўніка “Моладзі БНФ” Аляксандра Кузьняцова 16 студзеня забралі ў пастарунак, і падчас асабістага догляду ў яго забралі нацыянальны сьцяг, які быў у сумцы.


Аляксандар Кузьняцоў
патлумачыў, што сьцяг – гэта падарунак віцебскаму актывісту Сяргею Каваленку, якому сёньня споўнілася 35 год, і які 7-га студзеня вывесіў такі самы, толькі разоў у 5 большы, нацыянальны сьцяг на галоўную гарадзкую ёлку.

Міліцыянты сказалі, што забіраюць той сьцяг, які меўся быць падарункам, каб правесьці экспэртызу. Бо іх цікавіць, ці ня можа ён быць рэчавым доказам у крымінальнай справе Сяргея Каваленкі, распачатай пасьля ягонага ўчынку.

Аляксандра Кузьняцова тры гадзіны трымалі ў пастарунку, аднак пасьля адпусьцілі дадому. Ён распавёў, што да самага пад’езду яго праводзілі двое супрацоўнікаў АМАПу, якія шлі літаральна ў двух кроках за ім.

На думку моладзевага актывіста, міліцыянты прымаюць усе магчымыя захады, каб не дапусьціць вывешваньня бел-чырвона-белых сьцягоў з нагоды сёньняшняга агульнабеларускага Дня салідарнасьці.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG