Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя цікавіцца бацькам Сяргея Каваленкі


Сяргей Каваленка

Сяргей Каваленка

Пра гэта распавёў сам актывіст, які знаходзіцца пад сьледзтвам за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга на галоўнай гарадзкой ёлцы ў Віцебску.


Сяргей Каваленка
кажа, што ўраньні да іх у кватэру прыйшлі трое міліцыянтаў у форме і сталі пытацца пра бацьку, якога на той час не было.

Інтарэс да свайго бацькі спадар Каваленка тлумачыць тым, што ўчора той заходзіў у рэдакцыю гарадзкой газэты “Віцьбічы”, якая 14 студзеня надрукавала артыкул, прысьвечаны Сяргею. У артыкуле “Каму дрэнна, каму нам добра” было напісана, што сябар КХП БНФ – небясьпечны для грамадзтва вулічны хуліган, нядаўна пакараны штрафам за парушэньне адміністрацыйнага заканадаўства.

Бацька Сяргея быў незадаволены зьместам артыкулу, і выказаў сваё незадавальненьне ў рэдакцыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG