Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

14 студзеня ў Менску віншавалі першага кіраўніка незалежнай Беларусі Станіслава Шушкевіча з нагоды яго 75-годзьдзя.


Станіслаў Шушкевіч прымаў віншаваньні ад вядомых палітыкаў, праваабаронцаў, сьвятароў, навукоўцаў, мастакоў, паэтаў, пісьменьнікаў, рэжысэраў, журналістаў, кіраўнікоў дыпляматычных місій краінаў Эўропы і ЗША. Сярод тых, хто даслаў віншавальныя тэлеграмы першаму кіраўніку незалежнай Беларусі, былі экс-прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан і экс-прэзыдэнт Польшчы Лех Валенса.

Фотарэпартаж Хартыі-97

Амбасадар Літвы Эдмінас Багдонас

Павіншаваць юбіляра прыехаў журналіст НТВ Павал Селін, дэпартаваны ў 2003 годзе з Беларусі

Экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Аляксандр Казулін

Павіншаваць Станіслава Шушкевіча прыйшлі амбасадары шмат якіх краін, у тым ліку амбасадар Вугоршчыны Фэранц Контра (у цэнтры)

Віншуе Народны паэт Беларусі Генадзь Бураўкін

Кіраўнік творчага аб’яднаньня «Пагоня» Аляксей Марачкін

Падчас прагляду фільму «Станіслаў Шушкевіч»

Лідэр «Эўрапейскай Беларусі» Андрэй Саньнікаў, моладзевыя лідэры Яўген Афнагель і Паліна Кур’яновіч

Былы прэм’ер-міністар Беларусі Міхаіл Чыгір

Кіраўнікі «Свабоднага тэатру» Мікалай Халезін і Натальля Каляда

Павіншавала Шушкевіча і катэдра ядзернай фізыкі Белдзяржунівэрсытэту

З часовым упаўнаважаным у справах ЗША у Беларусі Майклам Скэнланам

Праваабаронца Валер Шчукін, каардынатар Хартыі'97 Зьміцер Бандарэнка з жонкай Вольгай, каардынатар «Эўрапейскай Беларусі» Уладзімер Кобец

Юбіляр

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG