Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прадпрымальнікі змогуць рэгістравацца праз Інтэрнэт


Суб’екты гаспадараньня Беларусі атрымаюць магчымасьць падаваць заявы аб рэгістрацыі праз Інтэрнэт, - паведаміла журналістам начальнік упраўленьня Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў Галіна Падрэзенак.


"У рэспубліканскай дзяржпраграме “Электронная Беларусь” на 2010 год прадугледжана стварэньне вэб-парталу з магчымасьцю для суб’ектаў гаспадараньня падаваць заяву аб рэгістрацыі ў электронным выглядзе”, - цытуе спэцыялістку БелТА.

Бліжэйшым часам плянуецца прадстаўляць рэквізыты юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў з аднаго рэгістру для агульнага доступу.

Паводле Галіны Падрэзенак, у 2009 годзе ў Беларусі было зарэгістравана 56 тыс. 569 суб’ектаў гаспадараньня, у тым ліку 19 тысяч 084 юрыдычных асобы, і 37 тысяч 485 індывідуальных прадпрымальнікаў.

"Параўнальна з 2008 годам колькасьць зарэгістраваных суб’ектаў гаспадараньня не павялічылася. Але калі ўлічыць, што мінулы год быў крызысным, то паказьнікі можна лічыць досыць пасьпяховымі”.
XS
SM
MD
LG