Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 15 студзеня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.



ВОБЛАЧНА...


...і марозна. Тэмпэратура: –12 — –10 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Адкрыцьцё ў Менску пэрсанальнай выставы Ўладзіміра Цэслера ў галерэі "Ў". Пачатак у 19:00.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:

У Бэрліне пачынаецца "Grüne Woche", найбольшы ў сьвеце кірмаш харчовых і сельскагаспадарчых прадуктаў.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1919 годзе, пасьля паразы антыўрадавага паўстаньня ў Бэрліне, былі арыштаваныя і забітыя канваентамі па дарозе ў турму лідэры Камуністычнай партыі Нямеччыны Карл Лібкнэхт і Роза Люксэмбург.

У 1946 у Менску пачаўся судовы працэс над ваеннымі злачынцамі нямецкай арміі. 14 фашыстоўскіх генэралаў і афіцэраў прысудзілі да сьмяротнага пакараньня. Прысуд выканалі 30 студзеня.

У 1994 прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан наведаў Менск.

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "Чаму прынц Гэры хоча ў войска, а Франак Вячорка – не?"

ЦЫТАТЫ НА ПАМЯЦЬ:


"Я, магчыма, ня быў самым вялікім прэзыдэнтам, але весялей за ўсіх правёў восем гадоў", — Біл Клінтан.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG