Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Краўчук пра пэнсію Шушкевіча: “Гэта ганьба для Лукашэнкі”


Леанід Краўчук

Леанід Краўчук

17 студзеня Украіна будзе абіраць новага, чацьвёртага па ліку прэзыдэнта. Сярод фаварытаў прэзыдэнцкай гонкі прэм’ер Юлія Цімашэнка і лідэр апазыцыйнай Партыі Рэгіёнаў Віктар Януковіч.







СЛУХАЦЬ:


ГЛЯДЗЕЦЬ:


Распавесьці пра прэзыдэнцкую кампанію і пра сябе мы папрасілі першага прэзыдэнта Ўкраіны Леаніда Краўчука, які зьяўляецца даверанай асобай Юліі Цімашэнкі. Сярод іншага ён адказаў на некаторыя пытаньні наведнікаў нашага сайту.

Валер Каліноўскі
Каліноўскі
: Спадар Краўчук, вы толькі што вярнуліся з паездкі па Ўсходняй Украіне, дзе вы выступалі ў ролі даверанай асобы кандыдата ў прэзыдэнты Юліі Цімашэнкі. Скажыце, якія ў вас агульныя ўражаньні, як людзі ўспрымаюць гэтыя выбары і вашага кандыдата?

Краўчук: Агульнае ўражаньне пазытыўнае. Людзі ставяцца да выбараў з адказнасьцю і разумеюць тую сытуацыю, якая склалася ў краіне. Яны разумеюць, што так далей жыць, як мы жывем ва Ўкраіне, калі ўлада сябе скампрамэтавала, калі ва ўладзе ідзе абсалютна беспрэцэдэнтая барацьба паміж прэзыдэнтам і ўрадам. Прычым прэзыдэнт фактычна займаецца паклёпам на прэм’ера, падаючы грамадзтву непраўдзівую і недакладную інфармацыю наконт яе дзейнасьці. Людзі хочуць, каб пасьля гэтых прэзыдэнцкіх выбараў ва Ўкраіне пачалося новае жыцьцё, дзе быў бы парадак, выконваліся б законы і Канстытуцыя, калі б у нас пачаліся сапраўды дэмакратычныя працэсы. Жыцьцё павінна зьмяніцца на лепшае і для гэтага яны павінны думаць, каго з кандыдатаў у прэзыдэнты падтрымаць. Як я зразумеў з сустрэчаў у Палтаўскай і Днепрапятроўскай абласьцях, большасьць тых, з кім я гутарыў, схільныя падтрымаць дзейнага прэм’ер-міністра.

Каліноўскі: Дазвольце вас на хвілінку перанесьці з Кіева ў Менск. Сёньня ў Менску адбудзецца вечарына з нагоды 75-годдзя былога кіраўніка Вярхоўнага Савету Беларусі Станіслава Шушкевіча, зь якім вы падпісвалі Белавескія пагадненьні. У вас ёсьць магчымасьць перадаць яму з гэтай нагоды некалькі слоў. Ці кантактуеце вы зь ім апошнім часам?

Краўчук: Спачатку я хацеў бы прывітаць яго з 75-годзьдзем, гэта дата мудрасьці і такога ўзросту, які дае падставы падводзіць першыя
Станіслаў Шушкевіч – чалавек талерантны, сапраўдны беларус, клапоціцца пра дзяржаву, пра народ, пра яго будучыню, пра мову і культуру.
вынікі свайго жыцьця. Станіслаў Шушкевіч – чалавек талерантны, сапраўдны беларус, клапоціцца пра дзяржаву, пра народ, пра яго будучыню, пра мову і культуру. Я зь ім кантактаваў і раней, і цяпер нячаста, але кантактую. І магу перадаць яму сваё добрае ўражаньне ад яго дзейнасьці. Хацеў бы каб у яго ў гэтым годзе было яшчэ болей задавальненьня ад сваёй дзейнасьці, каб ён мог сказаць, што ён як беларус, як колішні кіраўнік Вярхоўнага Савету рабіў усё для таго, каб беларускі народ жыў паводле дэмакратычных прынцыпаў і будаваў дзяржаву на цывілізацыйных падставах.

Каліноўскі: Можа, вы ня ведаеце, што пэнсія ў Станіслава Шушкевіча згодна з указам прэзыдэнта Лукашэнкі, складае каля паўтара даляра ЗША. А ў вас якая пэнсія?

Краўчук: У мяне няма пэнсіі былога прэзыдэнта. Вярхоўная Рады і прэзыдэнты Кучма і Юшчанка нічога не зрабілі, каб была ўсталяваная прэзыдэнцкая пэнсія. Я атрымліваю пэнсію народнага дэпутата Ўкраіны.

Каліноўскі: Гэта больш, чым паўтара даляра?

Краўчук: Значна больш. 19 тысяч грывень. Можна жыць, уласна кажучы.

Каліноўскі: А як вы ацэньваеце, што ў Шушкевіча паўтара даляры?

Краўчук: Я лічу, што гэта ганьба для прэзыдэнта Лукашэнкі. Ён ганьбіць ня толькі прозьвішча Шушкевіча, ён ганьбіць дэмакратыю, узровень культуры ўлады, паводзіць сябе некарэктна ў адносінах да Шушкевіча. Гэта зьдзек, на мой погляд, Шушкевічу трэба адмовіцца
Шушкевічу трэба адмовіцца ад такой пэнсіі і аддаць яе Лукашэнку.
ад такой пэнсіі і аддаць яе Лукашэнку.

Каліноўскі: Скажыце, калі вы апошні раз былі ў будынку на вуліцы Банкавай, дзе калісьці працавалі і дзе цяпер месьціцца сакратарыят прэзыдэнта?

Краўчук: Пазалетась, калі сьвяткавалі 1020-годзьдзе хрышчэньня Ўкраіны

Каліноўскі: Сустракаліся вы з прэзыдэнтам Юшчанкам? Як ён да вас ставіцца, ці слухае вашыя парады?

Краўчук: Парады я яму мала даю, але ён ня мае жаданьня, ён слухае сваё бліжэйшае атачэньне, тых людзей, якія яму кажуць прыемныя рэчы. А я кажу тое, што ёсьць насамрэч ва Ўкраіне, і я бачу, што яму гэта не падабаецца

Каліноўскі: Але ў вас створаная паводле вашай ініцыятывы Рада старэйшын, наколькі яна ўплывовая?

Краўчук: Рада гэтая працуе, робіць адпаведныя заявы і рэкамэндацыі, але прэзыдэнт Юшчанка да яе не прыслухоўваецца, а вось прэм’ер ня раз давала адказы на нашыя ініцыятывы. Іншая справа, ці можна іх цяпер ажыцьцявіць ці не…

Каліноўскі: Магчыма, неўзабаве ў гэтую раду папросіцца і Віктар Юшчанка… 5 гадоў ён кіраваў Украінай, вы яго шмат крытыкавалі, а што на вашу думку, застанецца ў плюсе?

Краўчук: Пазытыўна тое, што ён здолеў вярнуць гісторыю Ўкраіны, гістарычную памяць, тыя падзеі, якія адбываліся ў гісторыі і мелі і трагічнае значэньне. Ён здолеў падаць іх грамадзтву ў такім аб’ектыўным выглядзе, і гэта яго заслуга. Заслуга ў тым, што ён вярнуў людзей да духоўнасьці, да свайго мінулага. Але ён тут шмат дэкляраваў, але ня ўсё практычна змог зрабіць. Таму шмат тых праблем, якія ён паставіў правільна, у тым ліку і на Майдане ставіў правільна, не знайшлі практычнай рэалізацыі ў жыцьці.

Каліноўскі: Дазвольце пытаньне ад нашага чытача: “Раней вы падтрымлівалі Віктара Януковіча, цяпер вы сталі даверанай асобай Юліі Цімашэнкі. З чым зьвязаная такая перамена пазыцыі?”

Краўчук: Чалавек мяняе сваю пазыцыю ў залежнасьці ад таго, як мяняецца сытуацыя, палітычныя арыенціры той сілы, да якой чалавек меў сымпатыі. Калі тая сіла памяняла свае арыенціры, то я не магу мяняць свае пазыцыі, я стаю на папярэдніх пазыцыях. Таму тое, што зараз дэкляруе Партыя рэгіёнаў, не адпавядае мім пазыцыям. А тое, што робіць і дэкляруе Цімашэнка, – адпавядае. Таму я яе падтрымліваю.

Каліноўскі: Я ведаю, што вы разышліся зь Януковічам у пытаньні аб інтэграцыі ў NATO…

Краўчук: Па многіх пытаньнях: NATO, мова, рэгіянальная палітыка, адносіны з суседнім дзяржавамі…

Каліноўскі: Вы ў прыватнасьці заявілі, што сяброўству Ўкраіны ў NATO няма альтэрнатывы? Наблізілася Украіна да гэтай мэты?

Краўчук: Думаю, што не. Як не наблізіліся і да Эўразьвязу, таму што трэба рабіць рэформы ў сябе. А мы замест таго, каб рабіць, рыхтаваць сябе да ўступленьня ў NATO, заклікаем да гэтага. А трэба рабіць. І перш за ўсё прэзыдэнту. Ён рабіў гэта мала, а гаварыў шмат…

Каліноўскі: Каб далучыцца да NATO, Украіна мела б пазбавіцца іншаземных вайсковых базаў. Ці выведзе Расея з Украіны свой Чарнаморскі флёт ў 2017 годзе, як выдумаеце?

Краўчук: Трэба пачынаць перамовы з Расеяй, а ня дзейнічаць у аднабаковым парадку. Трэба дзейнічаць канструктыўна, садзіцца і
Трэба пачынаць перамовы з Расеяй, а ня дзейнічаць у аднабаковым парадку.
дамаўляцца. Калі кіравацца міжнароднымі нормамі, Расея павінна выканаць тое, што запісана ў дамове.

Каліноўскі: Яшчэ адно пытаньне ад нашага чытача: “У чым прычыны такой палітычнай разьяднанасьці Украіны, калі ва ўсходняй частцы у прапорцыі 85/15 галасуюць за прарасейскія партыі і кандыдатаў, а ў заходняй у такой жа прапорцыі за нацыянальныя партыі і кандыдатаў?”

Краўчук: Так склалася гісторыя Ўкраіны. На Ўсходзе жыве ня толькі расейскамоўнае, але расейскае паводле этнічнасьці насельніцтва. У нас 10–11 мільёнаў расейцаў жыве. І, як правіла, яны жывуць у Крыме і на Ўсходзе Ўкраіны. Яны галасуюць за тыя партыі, якія зьяўляюцца чыста прарасейскімі альбо дэкляруюць прарасейскую палітыку. На Захадзе іншая сытуацыя, і справа ня толькі ў мове, але і гісторыя рэгіёнаў іншая, яны былі пад Польшчай, Румыніяй, Вугоршчынай…

Каліноўскі: Аранжавая рэвалюцыя была пікам такога разьяднаньня… За 5 мінулых гадоў удалося крыху “сшыць” Усход і Захад?

Краўчук: На жаль, не. Бо Юшчанка пачаў дзейнічаць як прэзыдэнт, абраны часткай насельніцтва, а ня ўсім народам…

Каліноўскі: Ці лічыце вы цяперашнія выбары больш дэмакратычнымі, чым мінулыя?

Краўчук: Думаю, не. Зараз, на жаль, актыўна працуюць тыя сілы, якія хочуць сфальшаваць выбары. ЦВК нядаўна ўхваліла недалугае
Будзе ціск, будзе бруд, будзе непавага да людзей…
дапаўненьне, што людзі могуць беспадстаўна, без тлумачэньняў галасаваць на даму. Як там будуць галасаваць, які там будзе кантроль? Гэта адзін з каналаў фальсыфікацыяў. Будзе ціск, будзе бруд, будзе непавага да людзей…

Каліноўскі: Будзе Майдан?

Краўчук: Магчыма, Майдану ўжо і ня будзе, але я не выключаю нейкія наступствы, калі парушэньні будуць маштабнымі, вульгарнымі і брутальнымі. Зразумела, што людзі павінны заявіць пра сваё непрыняцьце такой дэмакратыі.

Каліноўскі: Адзін з нашых чытачоў параіў вам падзяліцца досьведам правядзеньня выбараў з А. Лукашэнкам…

Краўчук: Калі б Лукашэнка прыехаў альбо запрасіў мяне, я б прыехаў і расказаў яму, як праводзіліся першыя выбары, як увогуле абіраюць прэзыдэнта. Распавёў бы пра пазытыўныя і нэгатыўныя бакі.

Каліноўскі: Вы ведаеце, як у Беларусі праводзяцца выбары?

Краўчук: Толькі са СМІ. Я ня быў там назіральнікам. СМІ ж пішуць, што выбары ў Беларусі праходзяць з парушэньнямі, заходнія назіральнікі іх не прызнаюць.

Каліноўскі: Якое вашае пажаданьне нашым слухачам, грамадзянам Беларусі?

Краўчук: Маё пажаданьне, каб яны жылі так, як хочуць жыць, я ня буду навязваць сваю думку, ня буду крытыкаваць ні цяперашнюю ўладу, ні мінулую. Хачу пажадаць, каб яны больш ведалі, як жывуць людзі ў сьвеце і падыходзілі да абраньня ўлады адпаведна з гэтымі ведамі, абіраць тую ўладу, якую яны хочуць, якая ім прынясе карысьць, абарону, дэмакратыю, свабоду.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG