Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кінуў паліць – вышэй рызыка дыябэту


Belarus - Health section generic image (Leonardo)
Belarus - Health section generic image (Leonardo)

Новае дасьледаваньне паказала, што ў тых, хто кінуў паліць, у першыя некалькі гадоў пасьля гэтага павышаецца рызыка разьвіцьця дыябэту, піша часопіс “New Scientist”.


Як адзначыла кіраўніца дасьледаваньня, Сінь Цзе Е (Hsin-Chieh Yeh), дацэнт катэдры агульнай унутранай мэдыцыны і эпідэміялёгіі ў Мэдычнай школе пры Унівэрсытэце Джона Хопкінса ў горадзе Балтымар, ЗША, такі вынік цалкам прадказальны, паколькі былыя курцы часта набіраюць вагу, а з залішняй вагой цесна зьвязаная верагоднасьць захворваньня на дыябэт. Аднак, паводле навукоўцаў, гэтыя дадзеныя ні ў якім выпадку не павінны быць падставай для таго, каб працягваць паліць. Шкода ад паленьня значна перавышае любыя рызыкі, якія ўзьнікаюць пры кіданьні гэтай згубнай звычкі. Да таго ж, існуюць простыя спосабы зьнізіць рызыку захворваньня на дыябэт.

”Галоўнае, што мы хацелі б данесьці да ўсіх: кінуць паліць, – гэта правільна. Аднак лекары павінны надаваць больш увагі тым, хто вырашаецца на гэты крок – кантраляваць іх вагу, даваць адпаведныя рэкамэндацыі “, – сказала кіраўніца дасьледаваньня.

Сінь Цзе Е і яе калегі дасьледавалі 10 892 чалавекі сярэдняга ўзросту. Ніхто зь іх на момант пачатку дасьледаваньня ня быў дыабэтыкам. За дзесяць гадоў 1254 зь іх захварэлі на цукровы дыябэт другога тыпу, з-за якога чалавек паступова страчвае здольнасьць падтрымліваць неабходны ўзровень цукру ў крыві. Сярод 380 удзельнікаў, якія кінулі курыць, дыабэтыкаў было на 70% больш, чым сярод тых, хто ніколі не паліў. Сярод курцоў хваробаў на дыябэт была на 30% вышэй, чым сярод некурцоў.

”Найбольшая рызыка назіраецца ў першыя шэсьць гадоў пасьля таго, як чалавек кінуў паліць. Затым гэтая тэндэнцыя паступова затухае і зьнікае прыкладна праз дзесяць гадоў пасьля адмовы ад курэньня”, – кажа Сінь Цзе Е. Вучоныя адзначылі, што захворваньне на дыябэт сярод былых курцоў наўпрост зьвязана зь лішняй вагой. З мэтай раньняй дыягностыкі дыябэту яны раяць лекарам пэрыядычна правяраць узровень глюкозы ў крыві тых, хто кінуў паліць, – піша часопіс “New Scientist”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG