Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Крычаве судзяць рэкеціраў


Крычаўскі раённы суд пачаў разгляд крымінальнай справы супраць групоўкі рэкеціраў. Пяцёра падсудных на працягу некалькіх год займаліся вымаганьнем і разбоем у Крычаўскім, Клімавіцкім і Дрыбінскім раёнах. Адзін абвінавачваецца таксама ў незаконным захоўваньні зброі. Кожнаму з падсудных пагражае да дзесяці гадоў пазбаўленьня волі.


Паводле афіцыйнай інфармацыі, сьледзтва доўжылася паўгода. У Крычаўскай пракуратуры паведамляюць, што разгляд справы будзе складаным і працяглым, бо сабраная вялікая доказная база, а таксама шмат сьведкаў.

Судовы працэс праходзіць за зачыненымі дзьвярыма. Будынак суду знаходзіцца пад узмоцненай аховай.

Сьведкамі абвінавачваньня выступаюць у асноўным прадпрымальнікі, якія пацярпелі ад дзейнасьці падсудных. Пра іх колькасьць не паведамляецца. Як удалося высьветліць, выкрылі групоўку пасьля заявы ў міліцыю аднаго з пацярпелых фэрмэраў. У яго вымагалі некалькі дзясяткаў тысяч даляраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG