Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бамбіза: мы істотна прасунуліся ў адносінах з Польшчай


Іван Бамбіза

Іван Бамбіза

Беларусь зацікаўленая ў пашырэньні двухбаковага супрацоўніцтва з Польшчай ва ўсіх сфэрах.

Пра гэта заявіў віцэ-прэм’ер Беларусі Іван Бамбіза падчас пасяджэньня ў Менску сумеснай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве з удзелам віцэ-прэм’ера Польшчы Вальдэмара Паўляка.

І.Бамбіза выказаў упэўненасьць, што польскі бок “падзяляе нашы імкненьні, аднак для гэтага патрэбныя канкрэтныя эфэктыўныя крокі і мэханізмы”.

“Апошнім часам мы істотна прасунуліся ў палітычным і эканамічным дыялёгу, сталі рэгулярнымі сустрэчы на ўзроўні віцэ-прэм’ераў, міністраў замежных спраў. Разам з тым трэба вырашыць нямала задач. Важна, да прыкладу, прыкласьці сумесныя намаганьні для спрашчэньня візавага рэжыму. На гэтыя мэты скіраваная дамова аб правілах памежнага руху, якая цяпер знаходзіцца на заключнай стадыі ўзгадненьня”.
XS
SM
MD
LG