Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гаіці: ахвяры і дапамога


Найбольшы за апошнія 200 гадоў землятрус у найбяднейшай краіне Заходняга паўшар'я – Гаіці – забраў тысячы жыцьцяў і зраўняў зь зямлёй як трушчобы беднаты, гэтак і прэзыдэнцкі палац. Сьвет адгукаецца на заклікі гэтай карыбскай краіны аб дапамозе.


ФОТАГАЛЕРЭЯ



Многія тысячы гаіцянаў правялі другую ноч на вуліцах і ў парках пасьля наймацнейшага за 200 гадоў землятрусу.

Мяркуецца, што загінулі дзясяткі тысячаў чалавек і шмат ахвяраў усё яшчэ застаюцца пад заваламі. Землятрус сілаю 7 балаў ператварыў сталіцу краіны Порт-о-Прэнс у руіны.

У Гаіці ўжо пачала паступаць міжнародная дапамога – прыляцелі першыя самалёты з ратаўнічымі камандамі і харчамі з Кітаю і Францыі.

Але абяцаная глябальная падтрымка пацярпелай краіны яшчэ наперадзе.

Прэзыдэнт гуманітарнай арганізацыі “Лекары сьвету” (Medecins du Monde) Алівіе Бэрнар паведаміў, што масавая гуманітарная дапамога пачне паступаць сёньня ўвечары, бо найбліжэйшыя 48 гадзінаў будуць крытычныя для ўратаваньня тых, хто яшчэ застаецца жывы пад заваламі.

Землятрус, эпіцэнтар якога быў побач са сталіцай, адбыўся ў аўторак увечары, пасьля гэтага было зафіксавана каля дзясятку меншых штуршкоў. Колькасьць ахвяраў пакуль застаецца невядомай, паводле некаторых ацэнак яна вагаецца паміж 30 тысячамі і больш чым ста тысячамі загіблых.

Паводле Міжнароднага чырвонага крыжа неадкладная дапамога патрабуецца больш чым 3 мільёнам гавайцаў.

Тым часам урады краінаў сьвету і міжнародныя арганізацыі выдзелілі надзвычайныя фінансавыя сродкі і мабілізавалі адмысловыя пошукава-ратаўнічыя каманды з сабакамі і спэцыяльным абсталяваньнем, а таксама арганізуюць дасылку намётаў, водаачышчальных сыстэмаў і дактароў.

Гаіці – найбяднейшая краіна Заходняга паўшар'я. Яна і раней цярпела ад прыродных бедзтваў, але цяпер больш чым калі патрабуе замежнай дапамогі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG