Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Саакашвілі падзякаваў афіцыйнаму Менску за “стойкасьць”


Міхаіл Саакашвілі

Міхаіл Саакашвілі

Прэзыдэнт Грузіі падзякаваў Беларусі за “стойкасьць” у пытаньні непрызнаньня Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі.


Міхаіл Саакашвілі адзначае, што афіцыйны Менск годна сябе паводзіць у пытаньні непрызнаньня "сэпаратыскіх рэгіёнаў" Грузіі, паведамляе Інтэрфакс.

"Мы высока цэнім палітыку Беларусі адносна Грузіі і тое, што большая частка палітыкаў вашай краіны падтрымлівае тэрытарыяльную цэласнасьць Грузіі, і, нягледзячы на ціск рознага характару, не прызнае сэпаратыскія рэгіёны", - сказаў прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі падчас сустрэчы з віцэ-прэм'ерам Беларусі Андрэем Кабяковым.

А.Кабякоў на чале беларускай дэлегацыі прымае ўдзел у энэргетычнай канфэрэнцыі, якая праходзіць у Батумі.

Паводле прэзыдэнта Саакашвілі, такая пазыцыя Беларусі “знаходзіць паважнае стаўленьне з боку насельніцтва Грузіі”. Ён таксама адзначыў, што Грузія мае намер інтэнсыфікаваць эканамічныя стасункі зь Беларусьсю. Да прыкладу, прадставіць магчымасьць турыстычным камапніям Беларусі будаваць аб'екты на грузінскіх курортах. Таксама Грузія мае намер арыентавацца ў будучым на беларускія трактары. А.Кабякоў заявіў пра гатоўнасьць стварыць беларуска-грузінскія прадпрыемствы для збору беларускіх трактароў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG