Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы амбасадар Літвы ў Беларусі Пятрас Вайцякунас зноў стаў амбасадарам. Ад панядзелка, 11 студзеня, ён узначаліў дыпляматычную місію Літвы ва Ўкраіне.

Спадар Вайцякунас працаваў амбасадарам у Беларусі цягам 2005-2006 гадоў. Раней ён быў дэпутам Сэйму, старшым дарадцам у міжнародных дачыненьнях прэзыдэнта сваёй краіны, амбасадарам у Латвіі.

З Беларусі ён быў адкліканы ў сувязі з абраньнем міністрам замежных спраў Літвы. На гэтай пасадзе ён працаваў да 2008 году. Пасьля спадар Вайцяуканас быў дарадцам у міжнародных дачыненьнях старшыні Сэйму.
XS
SM
MD
LG