Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь не сьпяшаецца дапамагаць Гаіці


14 студзеня ў Міністэрстве па надзвычайных сытуацыях Беларусі “Свабодзе” паведамілі, што там не атрымалі ніякіх загадаў аб аказаньні тэрміновай дапамогі Гаіці ў сувязі зь землятрусам 12 студзеня.


“Мы - выканаўцы. Мэханізм такі: прымаецца адпаведная пастанова ўраду, у якой МНС часьцей за ўсё вызначаецца як адзін з выканаўцаў. Калі будзе пастанова, тады і будзем яе выконваць. Але ў мяне пакуль ніякай інфармацыі няма”, -- сказаў “Свабодзе” прэсавы сакратар міністэрства Віталь Навіцкі і параіў зьвярнуцца ва ўрад.

Кіраўнік прэсавай службы Савету міністраў Беларусі Аляксандр Цімашэнка паведаміў, што яму нічога невядома пра падрыхтоўку пастановы ўраду Беларусі аб аказаньні тэрміновай гуманітарнай дапамогі насельніцтву Гаіці.

13 студзеня Аляксандар Лукашэнка выказаў спачуваньні прэзыдэнту і народу Гаіці ў сувязі зь прыроднай катастрофай.

Нагадаем, землятрус сілай 7 і 5,9 баляў па шкале Рыхтара адбыўся на Гаіці 12 студзеня. У выніку амаль цалкам разбурана сталіца краіны Порт-а-Прэнс, шмат іншых населеных пунктаў. Паводле папярэдніх зьвестак, ад наступстваў землятрусу маглі загінуць болей за 100 тысяч чалавек, больш за мільён жыхароў краіны страцілі жытло. Улады Гаіці кажуць пра гуманітарную катастрофу і заклікаюць сьвет аб тэрміновай дапамозе. Жыхары Гаіці кажуць, што найперш ім патрэбная дапамога мэдыкаў, выратавальнікаў, не хапае ежы, вады, мэдыкамэнтаў, намётаў.

Захады аб тэрміновай дапамозе Гаіці ужо робяць ЗША, Бразылія, краіны Эўразьвязу, Кітай, Вэнэсуэла ды іншыя краіны сьвету.

Яшчэ на гэтую тэму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG