Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вальдэмар Паўляк прыбыў у Менск


Вальдэмар Паўляк

Вальдэмар Паўляк

Сёньня ў Менск для ўдзелу ў пасяджэньні сумеснай беларуска-польскай камісіі прыбыў віцэ-прэм’ер Польшчы Вальдэмар Паўляк. Заплянаваная сустрэча Вальдэмара Паўляка з прэм’ер-міністрам Беларусі Сяргеем Сідорскім.


Пра гэта паведамілі карэспандэнту Свабоды ў прэсавай службе ўраду Беларусі.

У амбасадзе Польшчы адзначылі, што віцэ-прэм’ер адначасова ёсьць міністрам народнай гаспадаркі, таму найперш будуць абмяркоўвацца эканамічныя пытаньні. “Аднак Беларусь – гэта краіна, дзе эканоміка ідзе разам з палітыкай, таму будуць вырашацца, відаць, і палітычныя пытаньні”, - адзначыў дыплямат.

Гэта будзе аднадзённы рабочы візыт, як і напачатку мінулага года.

“Гэта плянавая сустрэча прэм’ераў”, - адзначылі ў амбасадзе.

XS
SM
MD
LG