Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці пасварыць Усхопчык Беларусь і Літву?


Дзяніс Мельянцоў
Дзяніс Мельянцоў

МЗС Літвы ўручыў Беларусі ноту ў сувязі з адмовай беларускай Генпракуратуры аказаць Літве юрыдычную дапамогу ў справе генэрала Ўладзімера Ўсхопчыка. У ноце сьцьвярджаецца, што прыведзенае Генпракуратурай абгрунтаваньне не адпавядае двухбаковым пагадненьням. Ці можа справа Ўсхопчыка сапсаваць беларуска-літоўскія дачыненьні? На гэтае ды іншыя пытаньні адказвае палітоляг Дзяніс Мельянцоў.

Цыганкоў: Наколькі сур’ёўным ёсьць інцыдэнт з генэралам Усхопчыкам для беларуска-літоўскіх дачыненьняў? Ці кажа ён пра тое, наколькі важныя для беларускіх уладаў гэтыя дачыненьні?

Мельянцоў: Пытаньне выдачы Ўсхопчыка — гэта важная тэма, хутчэй, для ўнутрылітоўскага дыскурсу. Яна важная для літоўскай эліты, літоўскага грамадзтва, але не настолькі істотная для беларуска-літоўскіх дачыненьняў. У іх дамінуюць троху іншыя тэмы — такія як транзыт беларускіх тавараў праз літоўскія парты, сумесны гандаль, памежныя, візавыя пытаньні і гэтак далей.

Натуральна, што літоўскія эліты патрабавалі і будуць патрабаваць выдачы Ўсхопчыка, бо гэта чалавек, зьвязаны з набыцьцём незалежнасьці. Ён ужо частка міту. Таму літоўскія эліты ня могуць не спрабаваць вырашыць гэтую праблему, бо гэта важна і ў іміджавым пляне, і як частка іхняга палітычнага дыскурсу.

Цыганкоў:
Палітычна для Літвы адносіны з Беларусьсю цяпер нашмат важнейшыя, чым працэдура экстрадыцыі Ўсхопчыка.
То бок ці можа сказаць, што гэтае патрабаваньне — найперш для «ўнутранага карыстаньня», для літоўскіх выбарнікаў?

Мельянцоў: З аднаго боку — так. Але зь іншага, паколькі Ўсхопчык у Літве лічыцца злачынцам, то адпаведна ніхто зь яго не здымаў абвінавачваньня, і ягонае прозьвішча ўвесь час «вісіць у прафайле». І розныя службы ўвесь час мусяць турбаваць беларускі бок пытаньнем ягонай выдачы.

Але гэтая працэдура не настолькі важная, каб з-за яе псаваць адносіны з беларускім бокам. І гэта мы добра бачым на прыкладзе заяваў літоўскага прэзыдэнта, калі спадарыня Грыбаўскайтэ паведаміла, што паводле высноваў пракуратуры, дзейная дамова зь Беларусьсю не дае юрыдычных падставаў для патрабаваньня аб выдачы Ўладзімера Ўсхопчыка.

То бок, літоўскае разуменьне што — так, гэта чалавек, які адыграў нэгатыўную ролю ў працэсе набыцьця літоўскай дзяржаўнасьці — але зараз на палітычным парадку дня стаяць крыху іншыя пытаньні. Таксама нагадаю, што літоўскі прэзыдэнт заявіла, што яна ў пазытыў ста дзён свайго прэзыдэнцтва ставіць тое, што яна пачала новую старонку ў адносінах зь Беларусьсю і Расеяй. Адразу відаць, што палітычна для Літвы адносіны з Беларусьсю цяпер нашмат важнейшыя, чым працэдура экстрадыцыі Ўсхопчыка.
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG