Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 14 студзеня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.




ВОБЛАЧНА...


...і марозна. Тэмпэратура: -14 — -11 С.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


У Маскве ўзнаўляюцца беларуска-расейскія перамовы аб транзыце расейскай электраэнэргіі ў краіны Балтыі і калініградзкую вобласьць праз Беларусь.

У Брусэлі пасяджэньне рабочай групы па фармаваньні парлямэнцкага вымярэньня "Ўсходняга партнэрства" з удзелам беларускіх дэпутатаў.

У Батумі міжнародная энэргетычная канфэрэнцыя з удзелам Азэрбайджану, Польшчы, Украіны, Баўгарыі, Румыніі, Казахстану і Туркмэністану.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1893 у Вільні нарадзілася беларуская паэтка Канстанцыя Буйло. Яе юначы верш "Люблю" стаў вельмі папулярнай песьняй.

У 1942 году нарадзілася Вера Вярба. Гэтаксама як песьня “Люблю” на верш Канстанцыі Буйло, сапраўды народнай стала і песьня на словы Веры Вярбы "Ручнікі".

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Першы дзень году паводле юліянскага календара.

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "Мужчыны на продаж".

ЦЫТАТЫ НА ПАМЯЦЬ:


"Люблю наш край – старонку гэту,
Дзе я радзілася, расла,
Дзе першы раз пазнала шчасце,
Слязу нядолі праліла".

Канстанцыя Буйло, зь "Люблю".

"У суботу Янка ехаў ля ракi,
Пад вярбой Алёна мыла ручнiкi.
"Пакажы, Алёна, броды земляку,
дзе тут пераехаць на канi раку?"

Вера Вярба, з "Ручнікоў".
XS
SM
MD
LG