Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лукашэнка піша ліст Мядзьведзеву


Аляксандар Лукашэнка, Дзьмітрый Мядзьведзеў

Аляксандар Лукашэнка, Дзьмітрый Мядзьведзеў

Аляксандар Лукашэнка накіраваў ліст свайму расейскаму калегу Дзьмітрыю Мядзьведзеву, у якім выклаў пазыцыю беларускага боку па пытаньнях пастаўкі нафты, паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на прэсавую службу кіраўніка дзяржавы.

Яшчэ пры канцы сьнежня паміж Беларусьсю і Расеяй пачаліся перамовы пра ўмовы пастаўкі нафты, якія аказаліся безвыніковымі. Разам з тым яшчэ 10 сьнежня на паседжаньні Вышэйшага дзяржсавету Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі была дасягнута дамоўленасьць, што цягам першых двух-трох месяцаў 2010 году нафта будзе пастаўляцца ў Беларусь бяз мыты, а за гэты час бакі ўзгодняць умовы далейшай пастаўкі нафты. Аднак Расея не выконвае дамоўленасьці і высунула непрымальныя для Беларусі ўмовы.

У сувязі з гэтым Лукашэнка накіраваў 13 студзеня Мядзьведзеву ліст.

XS
SM
MD
LG