Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэтраспэкцыя акцыяў Мірона за апошнія гады у паведамленьнях карэспандэнтаў Свабоды. Летам 1995 году на коміне кацельнай па вуліцы Дабрамысьлянская, 11 ў горадзе Лёзна (Віцебская вобласьць) невядомы вывесіў нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг. Той, хто гэта зрабіў, пакінузў цыдулку «Вярніце народу гістарычную памяць» і падпісаўся «Мірон».

2009

Мірон павіншаваў палачанаў з Калядамі
На электрычных дратох над праспэктам Францыска Скарыны, у раёне старых карпусоў прадпрыемства «Шкловалакно», залунаў бел-чырвона-белы сьцяг.


Як Мірон адзначыў угодкі Сталіна
Каля 7-й вечара на электрычных дратах над шашой паміж Віцебскам і пасёлкам Кіраўскім залуналі два сьцягі. Адзін зь іх — бел-чырвона-белы, а другі чырвона-зялёны з прышытымі на яго кавалкамі чырвонай тканіны.

Мірон: Правы і свабоды ня падаюць зь нябёсаў...
Недалёка ад гарадзкога пасёлка Руба пад Віцебскам, на электрычных дратах каля моста празь Дзьвіну ўвечары залунаў бел-чырвона-белы сьцяг.

Мірон адзначыў гадавіну Слуцкага Збройнага Чыну
А 5-й вечара на ўезьдзе ў райцэнтар Лёзна залунаў бел-чырвона-белы сьцяг.


Бел-чырвона-белы сьцяг над Віцебскам

Нацыянальны сымбаль зьявіўся на даху 16-павярховага жылога дома на плошчы Перамогі ў Віцебску.


Мірон павесіў сьцяг і аднавіў крыж

У вёсцы Паляі пад Віцебскам, на месцы масавых расстрэлаў у 1930-50-я гады, зьявіўся новы драўляны крыж.


Мірон вывесіў сьцяг над Паляямі

Мінулай ноччу нацыянальны сьцяг залунаў над шашой Віцебск-Лёзна, недалёка ад вёскі Паляі, дзе ў 1930-50 гады раccтрэльвалі ахвяраў сталінскіх рэпрэсій.


Мірон павесіў сьцяг у гонар Аршанскай бітвы

Бел-чырвона-белы сьцяг залунаў а палове на 9-ю вечара ў Воршы, у пачатку вуліцы Молакава, недалёка ад транспартнага прыпынку «Паркавы».


Бел-чырвона-белы сьцяг насупраць Леніна

На плошчы Леніна ў Віцебску, на адным з самых людных у абласным цэнтры транспартным прыпынку каля дзевятай вечара зьявіся бел-чырвона-белы сьцяг.


Мірон перайменаваў станцыю «Красное знамя»

За 8 кілямэтраў ад Жодзіна, над шашой Барысаў-Менск залунаў бел-чырвона-белы сьцяг.


Мірон вывесіў сьцяг да ўгодкаў Чарнобылю

Бел-чырвона-белы сьцяг з чорнай стужкай зьявіўся мінулай ноччу на электрычных дратах над шашой Віцебск-Палоцак, недалёка ад уезду ў абласны цэнтар.


Мірон павіншаваў К.Каліноўскага

Паводле апазыцыянэра Барыса Хамайды, які даведаўся пра акцыю Мірона з вартых даверу крыніц, нацыянальны сьцяг залунаў 7 лютага каля сёмай вечара на электрычных дратах над вуліцай Першамайскай.


Мірон падтрымаў Украіну ў газавым канлікце

Бел-чырвона-белы сьцяг залунаў каля 10-й вечара ў Віцебску.

2008


Мірон завітаў на Гарадзеншчыну

Бел-чырвона-белыя сьцягі зьявіліся сёньня ў Лідзе, Наваградку і Горадні.


Сьцяг ад Мірона ў гонар слуцкіх паўстанцаў

Бел-чырвона-белы сьцяг зьявіўся 29 лістапада а 17-й вечара на ўезьдзе ў Слуцак з боку Менску. Ён быў вывешаны на электрычных дратах над шашой зь вельмі інтэнсіўным рухам.


Мірон павіншаваў аршанцаў з днём народзінаў Караткевіча

Бел-чырвона-белы сьцяг залунаў сёньня а 8-й вечара ў цэнтры Воршы — над вуліцай Міру.


«Мірон» падзякаваў за байкот выбараў

Чарговы бел-чырвона-белы сьцяг зьявіўся а 10-й вечара на жылым пяціпавярховым дома па вуліцы Горкага ў Віцебску


Мірон заклікаў байкатаваць выбары

Каля 9 вечара на даху трохпавярховага жылога дома па вуліцы газэты «Праўда» быў узьняты бел-чырвона-белы сьцяг.


«Мірон» павесіў сьцяг да ўгодкаў Аршанскай бітвы

Бел-чырвона-белы нацыянальны сымбаль зьявіўся ў Віцебску каля поўначы 5-га верасьня на электрычных дратах недалёка ад Плошчы Перамогі.


Віцебск: бел-чырвона-белы сьцяг зьнялі пад покрывам цемры

Амаль суткі сьцяг пралунаў у самым цэнтры Віцебску, недалёка ад Плошчы Перамогі.


Віншаваньне зь Днём Незалежнасьці ад Мірона

Напярэдадні 18-х угодкаў прыняцьця Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце ў Віцебску залунаў чарговы бел-чырвона-белы сьцяг.


Мірон ушанаваў пераможцаў Грунвальдзкай бітвы

На ўскраіне Віцебску, на электрычных дратах над шашой «Віцебск-Полацак» залунаў бел-чырвона-белы сьцяг.


«Мірон» патрабуе, каб арганізатараў выбухаў знайшлі і пакаралі

Мінулай ноччу над Віцебскам ізноў лунаў бел-чырвона-белы сьцяг.


Віцебск: сьцяг ад «Мірона» да ўгодкаў Быкава

Каля 11-й вечара 19 чэрвеня бел-чырвона-белы сьцяг залунаў над шашой Віцебск-Полацак у раёне пасёлку Кіраўскі.


Мірон адзначыў гадавіну рэфэрэндуму

Мірон вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг да ўгодкаў рэфэрэндуму 14 траўня 1995 году.


Новы сьцяг ад Мірона ў Віцебску

Бел-чырвона-белы сьцяг залунаў учора каля поўначы на трохпавярховым жылым будынку па вуліцы Гагарына.


У Віцебску зьявіўся «анты-Мірон»?

На бальконе ў апазыцыянэра Барыса Хамайды, калі гаспадара не было дома, нехта вывесіў чырвона-зялёны дзяржаўны сьцяг з прымацаванай да яго цыдулкай.


Віцебск: бел-чырвона-белы сьцяг у гонар Івонкі Сурвілы

Легендарны Мірон працягвае «Бел-чырвона-белы маратон» да 90-х угодкаў БНР. Чарговы нацыянальны сьцяг залунаў над Віцебскам увечары 21-га сакавіка.


У Віцебску зьявіліся каляндарыкі з выявай Мірона

Распаўсюднік незалежнай прэсы Барыс Хамайда раздае іх мінакам каля так званага «Сіняга дому» — дому № 28 па вуліцы Леніна ў Віцебску.


Віцебск: сьцяг у гонар Ларысы Геніюш

Бел-чырвон-белы сьцяг зноў залунаў над абласным цэнтрам. Гэтым разам ён зьявіўся 19 сакавіка каля 9-й вечара на даху трохпавярховага жылога дому па вуліцы Горкага.


Бел-чырвона-белы сьцяг у гонар Палуты Бадуновай

Нацыянальны сьцяг зьявіўся каля восьмай вечара 16 сакавіка на адным з жылых дамоў па вуліцы Герцэна ў Віцебску.


Гомель: у горадзе аб’явіўся Мірон?

Сёньня ўвечары ў цэнтры Гомеля на адным з чатырохпавярховых будынкаў на вуліцы Савецкай зьявіўся бел-чырвона-белы сьцяг.


Віцебск: бел-чырвона-белы сьцяг у гонар амбасадараў

Легендарны Мірон працягвае «Бел-чырвона-белы маратон» да 90-х угодкаў БНР


Віцебск: бел-чырвона-белы сьцяг у гонар Васіля Захаркі

Легендарны Мірон працягвае «Бел-чырвона-белы маратон» да 90-х угодкаў БНР. Чарговы нацыянальны сьцяг залунаў над Віцебскам увечары 9-га сакавіка.


Віцебск: чарговы сьцяг у «Бел-чырвона-белым маратоне»

Гэтым разам сьцяг зьявіўся на даху жылога чатырохпавярховага дому на Пралетарскай плошчы.


Чарговы сьцяг Мірона — у гонар Язэпа Лёсіка

Бел-чырвона-белы сьцяг залунаў сёньня ўвечары на даху пяціпавярховага жылога дому па вуліцы Касманаўтаў у Віцебску.


Мірон узьняў сьцяг у гонар Вацлава Ластоўскага

Увечары 1 сакавіка на даху жылога дому № 21 па вуліцы Герцэна зьявіўся бел-чырвона-белы сьцяг.


«Мірон» працягвае бел-чырвона-белы маратон

Над Віцебскам зноў залунаў бел-чырвона-белы сьцяг.


Віцебск: «валянцінка» ад Мірона

Бел-чырвона-белы сьцяг зьявіўся сёньня каля восьмай вечара на доме № 61 па вуліцы імя М.Горкага.


У Віцебскай міліцыі — каля дзясятка сьцягоў «ад Мірона»

Віцебскі Мірон вывесіў сьцяг у гонар Тадэвуша Касьцюшкі.


Сьцяг у гонар Каліноўскага і арыштаваных актывістаў

Бел-чырвона-белы сьцяг ізноў залунаў над Віцебскам. Ён зьявіўся апоўначы 2-га лютага на даху дома № 38 па вуліцы Суворава.


Віцебск: «Бел-чырвона-белы маратон» да ўгодкаў БНР

Учора каля 9-й гадзіны вечара чарговы бел-чырвона-белы сьцяг залунаў над аўтадарогай Віцебск-Полацак, недалёка ад пасёлка Кіраўскі.


У Віцебску зноў залунаў «Міронаў» сьцяг

Супрацоўнікі Першамайскага райаддзела міліцыі затрымалі рэдактара інтэнэт-сайта Народныя навіны Віцебска, Сержука Серабро, які хацеў сфатаграфаваць гэтую падзею.


Віцебск: бел-чырвона-белы сьцяг да ўгодкаў Рагулі

Уночы з 31-га сьнежня на 1-га студзеня нацыянальны беларускі сьцяг залунаў недалёка ад чыгуначнага вакзалу — над жылой пяціпавярхоўкай па вуліцы Кірава.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG