Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ператрус у віцебскага журналіста Сяргея Серабро


Сяргей Серабро

Сяргей Серабро

У кватэры віцебскага журналіста Сяргея Серабро правялі ператрус. Пра гэта Свабодзе паведаміла яго жонка.

Жонка Сяргея Серабро распавяла, што ёй патэлефанавала гаспадыня кватэры, якую яны здымаюць, якая паведаміла пра званок зь міліцыі. Жанчыну папярэдзілі, што маюць забраць яе з працы, каб яна адчыніла кватэру. Што менавіта зьбіраюцца шукаць супрацоўнікі міліцыі, — гаспадыня не сказала.

У выніку ператруса з кватэры забралі сыстэмныя блёкі ад кампутараў, фотаапарат ды іншую аргтэхніку.

Калегі Сяргея не выключаюць, што ператрус у кватэры зьвязаны з справай Сяргея Каваленкі, які 7 студзеня на вачах у соцень мінакоў вывесіў на 40-мэтровай вышыні навагодняй ёлкі бел-чырвона-белы сьцяг.

Сяргей Серабро фатаграфаваў і як сьцяг быў вывешаны, і як яго здымалі супрацоўнікі МНС. Быў затрыманы. Міліцыянты хацелі паглядзець ягоныя фотаздымкі, але па тэхнічных прычынах зрабіць гэтага не ўдалося. Тым самым вечарам 7 студзеня фотаздымкі рэдактара сайта «Народныя навіны Віцебска» Сяргея Серабро шырока разышліся па інтэрнэце. Іх у тым ліку бачылі і наведнікі сайта Свабоды.

Блог Сяргея Серабро на LiveJournal
XS
SM
MD
LG