Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Сонечная даліна” небясьпечная для лыжнікаў


Гарналыжны курорт “Сонечная даліна” пампэзна адкрыўся 22 лістапада 2009 году ў Курасоўшчыне ў Менску. Чыноўнікі ў адзін голас рапартавалі пра закупленыя новы пад’ёмнік, сьнежныя гарматы, машыны для падрыхтоўкі трас, а таксама лыжы і сноўборды. “Галоўнае вельмі захацець і задуманае абавязкова атрымаецца”, — заявіла тады кіраўніца асацыяцыі “Беларуская фэдэрацыя горналыжнага спорту і сноўборда”, першая намесьніца кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Натальля Пяткевіч.


Так зараз выглядае нядаўна адкрыты пасьля рэканструкцыі гарналыжны комплекс “Сонечная даліна”

Вакол гары вырыта траншэя, у якую можна зваліцца. Калі, вядома, у вас атрымаецца спусьціцца з гэтае гары


Так выглядае сам схіл, на якім павінны былі катацца на сноўбордах і горных лыжах. Сьнегавыя гарматы не працуюць

А гэтак выглядае адзін з пад’ёмнікаў

Выгляд зьверху

Адміністрацыйны будынак яшчэ дабудоўваецца

Рэканструкцыя зацягнецца да наступнага сэзону

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG