Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уклады насельніцтва ў беларускіх банках за 2009 год павялічыліся амаль на 4,9 трыльёна рублёў.


Менавіта гэтая лічба называецца ў прэсавым рэлізе, які сёньня распаўсюдзіў Нацыянальны банк Беларусі. Дарэчы ў Асноўных напрамках грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі на 2009 год прадугледжваўся прырост дэпазытаў у памеры ад 4,2 да 5,2 трыльёна.

На пачтак 2010 году рублёвыя і валютныя ўклады насельніцтва ў беларускіх банках разам дасягнулі 18,15 трылёна рублёў. Прычым, валютныя ўклады нават крыху перавышаюць беларускія.
XS
SM
MD
LG