Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менск: 130 выпадкаў ВІЧ за 2009 год


На пачатак 2010 году агульная колькасьць выпадкаў ВІЧ-інфэкцыі ў Менску - 1 477 (490 жанчынаў і 987 мужчынаў).


У 2009 годзе ў Менску зарэгістравана 130 выпадкаў ВІЧ інфэкцыі, у 2008 годзе такіх выпадкаў было 121.

Новыя ВІЧ-інфікаваныя ў Менску





65,4% заразіліся полавым шляхам.

Бальшыня ВІЧ-інфікаваных у 2009 годзе - 78,4% - маладыя людзі 20-34 год.

Ад 1987 году ў Менску зафіксавана 122 выпадкаў СНІДУ. 74 памерлі.

Летась дыягназ "СНІД" выстаўлены 30 пацыентам.

18 чалавек памерлі цягам 2009 году, паведамілі БелаПАН ў санітарна-эпідэміялягічнай службе Менску.
XS
SM
MD
LG