Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Магілёве застрэліўся міліцыянэр


Прапаршчыка Ленінскага райаддзелу Магілёўскага дэпартамэнту аховы МУС знайшлі мёртвым у ягонай уласнай кватэры 8 студзеня.

Супрацоўнік міліцыі стрэліў сабе ў грудзі з паляўнічай стрэльбы ІЖ-27. Зараз пракуратура праводзіць праверку. Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай суіцыду сталі асабістыя матывы, паведамляе БелаПАН.

Гэта першае самагубства супрацоўніка міліцыі ў 2010 годзе. Паводле дадзеных МУС, у 2009 годзе суіцыд учынілі 14 супрацоўнікаў міліцыі.
XS
SM
MD
LG