Лінкі ўнівэрсальнага доступу

17 студзеня Украіна будзе абіраць новага, чацьвёртага па ліку прэзыдэнта. Сярод фаварытаў прэзыдэнцкай гонкі прэм’ер Юлія Цімашэнка і лідэр апазыцыйнай Партыі Рэгіёнаў Віктар Януковіч. А ў чытачоў “Свабоды” зьявілася магчымасьць задаць пытаньне першаму прэзыдэнту Украіны Леаніду Краўчуку, які пагадзіўся даць інтэрвію нашаму радыё ў бліжэйшы чацьвер.

Леанід Краўчук быў адным зь трох лідэраў постсавецкіх дзяржаваў, якія падпісалі Белавескія пагадненьні 1991 году аб распадзе СССР. У 1994 годзе спадар Краўчук пайшоў на датэрміновыя прэзыдэнцкія выбары, прайграў іх і перадаў уладу Л. Кучме. У 2004 годзе на выбарах прэзыдэнта Л. Краўчук падтрымліваў тагачаснага прэм’ера Віктара Януковіча, на гэтых выбарах ён зьяўляецца даверанай асобай цяперашняга кіраўніка ўраду Юліі Цімашэнкі.

Пытаньні Леаніду Краўчуку пакідайце ў камэнтарах да гэтага артыкула.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG