Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ярмошына ня хоча “прыручаць” міжнародных назіральнікаў


Лідзія Ярмошына

Лідзія Ярмошына

Міжнародныя назіральнікі ня будуць запрошаныя ў Беларусь на выбары дэпутатаў мясцовых саветаў сёлета ўвесну.

Старшыня Цэнтарвыбаркаму Лідзія Ярмошына патлумачыла гэта тым, што калі аднойчы іх запрасіць, то давядзецца потым рабіць гэта пастаянна: “Калі хоць бы адзін раз дзяржава запросіць на тую ці іншую выбарчую кампанію міжнародных назіральнікаў, яно ніколі ня зможа адмовіцца ў далейшым ад гэтай практыкі”.

Паводле Ярмошынай, павінна быць пасьлядоўная тактыка правядзеньня ўсіх выбарчых кампаній і кантактаваньня зь міжнароднымі назіральніцкімі камісіямі. Да таго ж, па яе словах, ва ўсім сьвеце не практыкуецца запрашаць на мясцовыя выбары назіральнікаў з-за мяжы.

Між тым, на думку Ярмошынай, у пэўным сэнсе міжнароднымі назіральнікамі можна лічыць супрацоўнікаў замежных амбасадаў, якія выяўляюць падвышаны інтарэс да ўсіх выбараў у Беларусі.
XS
SM
MD
LG