Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэндэнцыя пашырэньня дэмакратыі ў сьвеце спынілася чатыры гады таму і зьмяніла кірунак — да такой высновы прыходзіць “The Wall Street Journal”, аналізуючы сёлетні даклад “Freedom House” аб стане свабоды ў сьвеце.


Паводле дакладу, ужо чацьвёрты год запар лік краінаў, дзе сытуацыя з палітычнымі і грамадзянскімі правамі пагоршылася, перавышае лік тых, дзе яна палепшылася.

“The Wall Street Journal” зьвязвае гэтую адмоўную тэндэнцыю з адыходам ЗША ад палітыкі актыўнага пашырэньня дэмакратыі ў сьвеце, які абазначыўся яшчэ падчас прэзыдэнцтва Джорджа Буша і быў працягнуты Баракам Абамай.

"Цяперашняя амэрыканская адміністрацыя цалкам зьмяніла цэнтар увагі. У яе дачыненьнях з Расеяй і Кітаем стратэгічныя пытаньні заглушаюць усе размовы пра дэмакратыю ці правы чалавека", — піша “The Wall Street Journal”.

Агляд дакладу “Freedom House” з рэйтынгам Беларусі і яе суседзяў чытайце на нашым сайце пазьней.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG