Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнку зноў запросяць у Вільню?


Аляксандар Лукашэнка і Даля Грыбаўскайце, Вільня 16 верасьня 2009 году

Аляксандар Лукашэнка і Даля Грыбаўскайце, Вільня 16 верасьня 2009 году

Прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце разглядае магчымасьць запрашэньня на сьвяткаваньне 20-х угодкаў аднаўленьня незалежнасьці краіны прэзыдэнтаў суседніх дзяржаваў, у тым ліку Беларусі.


Пра гэта яна заявіла ў інтэрвію Літоўскаму радыё. Сьвяткаваньні адбудуцца 11 сакавіка. Апрача таго Грыбаўскайце выказалася і наконт нявыдачы беларускім бокам генэрала Ўсхопчыка, якога абвінавачваюць у арганізацыі вайсковай апэрацыі супраць мірнага насельніцтва Літвы ў 13 студзеня 1991 года.

Прэзыдэнт Літвы паведаміла, што паводле высноваў пракуратуры дзейная дамова зь Беларусьсю не дае юрыдычных падставаў для патрабаваньня аб выдачы Уладзімера Усхопчыка.

“Калі дамова не дае такой магчымасьці, то чым пракуратура займалася 20 гадоў – імітавала працу? Дасылала просьбы, ведаючы, што грамадзяніна паводле гэтай дамовы яго ня выдадуць?”, – заявіла Грыбаўскайце ў інтэрвію Літоўскаму радыё.

Паводле інтэрнэт-парталу DELFI Грыбаўскайце лічыць, што Беларусь зьяўляецца важным палітычным і эканамічным партнэрам Літвы. Яна лічыць, што Літва павінна паступаць у стаўленьні Беларусі так, як увесь Эўразьвяз.

«Мы, верагодна, будзем спрабаваць выкарыстоўваць тэрыторыю Беларусі для імпарту электраэнэргіі з Украіны, значыць, Беларусь для нас вельмі важная. Эканамічнае і культурнае супрацоўніцтва мае пэрспэктыву. Ну а разьвіваць палітычны дыялёг, лічу, Літва павінна ў рамках вонкавай палітыкі ЭЗ – якой будзе агульная палітыка ў дачыненьні да Беларусі, так Літва і будзе супрацоўнічаць у яе рамках з Беларусьсю», – сказала Грыбаўскайце ў інтэрвію перадачы Літоўскага радыё.

Па яе словах, адносіны Эўропы і ЗША да Беларусі зьмяніліся.

«Лічыцца, што палітыка ізаляцыі не прынесла вынікаў і ўся Эўропа спрабуе шукаць новыя спосабы супрацоўніцтва з Беларусьсю – санкцыі замарожаны, з боку ЭЗ яны не ўжываюцца, і наадварот, ідзе пошук кантактаў і магчымасьцяў супрацоўніцтва зь Беларусьсю», – сказала частка дзяржавы Грыбаўскайце.

Яна не пагадзілася са сьцьвярджэньнем пра тое, што леташні візыт А.Лукашэнка ў Літву ацэньваецца неадназначна. Так, па яе словах, ён ацэньваўся толькі ў Літве.

«Восеньскі візыт Лукашэнкі як раз быў эканамічнага характару – праходзіў эканамічны форум, і ў Літвы ёсьць шмат эканамічных і культурных інтарэсаў, і яны карысныя для нашай краіны", – Грыбаўскайце.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG