Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беларусь ня ўразіла дасьледчыкаў якасьці жыцьця


Міжнароднае выданьне “International Living” надрукавала вынікі дасьледаваньня якасьці жыцьця амаль у двух сотнях краінаў сьвету. Паводле аналітыкаў, лепш за ўсё жыць у Францыі, найгорш -- у Самалі.


Беларусь разам са сваёй суседкай Расеяй, а таксама Замбіяй, Свазілендам, Лібанам, Малаві ды некаторымі іншымі апынулася ў сярэдзіне сьпісу, атрымаўшы паўсотні пунктаў са 100 магчымых. Адпаведна і месца давялося дзяліць са 109 па 119.

Каб высьветліць, дзе на плянэце найлепш жыць, дасьледчыкі выставілі кожнай з дзяржаў ацэнкі па 100-бальнай сыстэме ў розных катэгорыях. Агулам такіх намінацыяў дзевяць: кошт жыцьця, культура і адпачынак, эканоміка, навакольнае асяродзьдзе, свабода, здароўе, інфраструктура, рызыка і бясьпека, клімат.

Беларусі не спрыяе пападаньне на вышэйшыя прыступкі найперш сытуацыя з палітычнымі свабодамі, коштам жыцьця, эканомікай і інфраструктурай.

У пяцёрцы самых пасьпяховых ва ўсіх сэнсах краінаў – Францыя, Аўстралія, Швайцарыя, Нямеччына і Новая Зэляндыя. На апошнім месцы – Самалі, дзе практычна пануе анархія.

Яшчэ на гэтую тэму

XS
SM
MD
LG