Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь не спыняе ператок электрычнасьці ў Калінінградзкі рэгіён


Экспэрты канцэрну “Белэнэрга” і расейскай кампаніі “Интер РАО ЕЭС” абмяркуюць сёньня ў Менску ўмовы транспартаваньня расейскай электраэнэргіі праз Беларусь у Калінінградзкую вобласьць і краіны Балтыі. Бакі пагадзіліся вырашыць праблему ў два этапы: спачатку яе абмяркуюць экспэрты, а канчатковае рашэньне пасьля прымуць кіраўнікі прадпрыемстваў.

Хаця ўмовы транзыту на 2010 год дагэтуль ня ўзгодненыя, Беларусь па-ранейшаму перадае ток як у Калініградзкую вобласьць, так і ў краіны Балтыі.

Аляксандар Карэцкі, кіраўнік прэсавай службы АТ "Янтарьэнерго" ў Калінінградзе паведаміў "Свабодзе":

“Калінінградзкая вобласьць забясьпечваецца электраэнэргіяй у тых жа рэжымах, што і раней. Ніякіх нэгатыўных наступстваў насельніцтва вобласьці ў дадзены момант не адчувае. Гэта тычыцца і прамысловасьці рэгіёну.

Я думаю, што тыя перамоўныя працэсы, якія цяпер адбываюцца, закончацца пасьпяхова з улікам інтарэсаў усіх бакоў».

Беларусь, паводле заяваў “Интер РАО ЕЭС”, настойвае на падвышэньні стаўкі транзыту ў 5,5 раза. Але Расея згаджаецца толькі на “нязначнае” павелічэньне кошту перадачы сваёй электраэнэргіі празь Беларусь.
XS
SM
MD
LG