Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ТБМ забаранілі абмяркоўваць цэнзуру ў інтэрнэце


Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны — адзін з арганізатараў круглага стала аб праекце ўказу пра рэгуляваньне інтэрнэта— атрымала папярэджаньне ад Міністэрства юстыцыі, што абмеркаваньне праектаў указаў не адпавядае статуту арганізацыі.


Як паведаміла прэсавая служба БАЖ, круглы стол меў адбыцца ўвечары 12 студзеня ў офісе ТБМ. Аб’ектам дыскусіі меў стаць праект прэзыдэнцкага ўказу “Аб захадах па ўдасканаленьні выкарыстаньня нацыянальнага сэгмэнту глябальнай камп’ютэрнай сеткі Інтэрнэт”. На мерапрыемства ў якасьці экспэртаў запрашалі прадстаўнікоў беларускіх інтэрнэт-рэсурсаў.

Арганізатары абяцаюць зладзіць "круглы стол" па інтэрнэт-тэматыцы ў канцы студзеня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG