Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі зьявіўся першы 3D-кінатэатар


Сёньня пачынае працу першы ў Беларусі 3D-кінатэатар. Пасьля татальнай рэканструкцыі піянэрам у лічбавых тэхналёгіях стаў менскі кінатэатар “Кіеў”.


Сёньня а 10-й пачаўся продаж квіткоў на відовішчны фільм-фэнтэзі “Аватар” рэжысэра Джэймса Кэмэрона. Квіткі прадаюць ня болей за 4 ў адны рукі –асьцерагаюцца спэкулянтаў.

Як паведамілі ў прадпрыемстве “Кінавідэапракат”, 12 і 13 студзеня будзе адзін кінасэанс“Аватара”, на выходныя плянуюцца па тры. Правы паказу фільма набытыя да сярэдзіны сакавіка.

Квіткі ў 3D-кінатэатар крыху даражэйшыя, чым у звычайныя залі: 12 тысяч рублёў на дзённы сэанс і 16 тысяч -- на вечаровы. Квіткі на “Аватар” каштуюць 15--20 тысяч рублёў.

Каб гледачы на зносілі “на памяць” адмысловыя акуляры, якія дапамагаюць глядзець фільм у трохмерным вымярэньні, іх абсталявалі сыстэмай “антызлодзей”. Пры спробе вынасу за межы кінатэатру акуляры будуць падаваць сыгнал трывогі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG