Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка падпісаў плян падрыхтоўкі Беларусі да абароны


Аляксандр Лукашэнка 11 студзеня падпісаў Плян своечасовай падрыхтоўкі Рэспублікі Беларусь да абароны. Пра гэта ў эфіры Другога нацыянальнага тэлеканала абвясьціў міністар абароны Юры Жадобін.

Як падае БелаПАН, плян падпісаны па выніках нарады, якая прайшла сёньня ў кіраўніка дзяржавы ў пытаньнях забеспячэньня ваеннай бясьпекі і жыцьцядзейнасьці Ўзброеных сіл краіны.

"У гэтым дакумэнце ўлічаныя ўсе складнікі абстаноўкі. Ня толькі стратэгічныя, ня толькі з пункту гледжаньня ваеннай бясьпекі, але і фінансавыя, эканамічныя магчымасьці дзяржавы. Усе лічбы, якія сёньня былі прадстаўленыя прэзыдэнту, усе этапы гэтага пляну, усе былі узгодненыя. Усё абгрунтавана і пралічана", — сказаў Юры Жадобін.

Плян пачынае дзейнічаць з 11 студзеня 2010 году.

Як паведаміла прэс-служба прэзыдэнта, Аляксандр Лукашэнка даручыў актывізаваць працу па падрыхтоўцы новай рэдакцыі Канцэпцыі нацыянальнай бясьпекі, якая "павінна ня толькі захаваць пераемнасьць і цесную ўзаемасувязь з прынятымі раней фундамэнтальнымі дакумэнтамі ў гэтай сфэры, але і стаць адпраўным пунктам і сувязным зьвяном усіх наступных дакумэнтаў стратэгічнага плянаваньня".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG