Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўракамісія выдаткуе 33 мільёны эўра на барацьбу з кантрабандай цыгарэт


Эўракамісія плянуе выдаткаваць 32,8 мільёна эўра на барацьбу з кантрабандай цыгарэт на ўсходняй мяжы Эўразьвязу — мяжы Польшчы зь Беларусьсю і Ўкраінай/

Продаж нелегальных цыгарэт, якія найчасьцей трапляюць на тэрыторыю Эўразьвязу з Польшчы, наносяць страту на суму каля 7 мільярдаў эўра (што складае 10% ўсяго легальнага рынку краінаў ЭЗ), паведамляе БелаПАН са спасылкай на польскія СМІ.

Сродкі будуць выдаткаваныя на ўладкаваньне ўсходняй мяжы Эўразьвязу. Прадугледжана, у прыватнасьці, усталяваньне адмысловых рэнтген-апаратаў, якія дазволяць прасьвечваць вагоны і грузавікі, павелічэньне колькасьці супрацоўнікаў мытных службаў і спэцабсталяваньня.

Паводле дадзеных газэты Rzeczpospolita, у 2009 годзе польскія праваахоўныя органы і памежныя службы канфіскавалі 750 млн. нелегальных цыгарэт — на 100 мільёнаў больш, чым у 2008 годзе.

XS
SM
MD
LG