Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віктар Ганчарэнка будзе стажыравацца ў Італіі і Гішпаніі


Віктар Ганчарэнка

Віктар Ганчарэнка

Галоўны трэнэр шасьціразовага чэмпіёна Беларусі па футболе БАТЭ Віктар Ганчарэнка цягам двух тыдняў будзе вывучаць досьвед арганізацыі трэніровачнага працэсу ў Італіі і Гішпаніі, паведамляе БЕЛТА.

Першым пунктам стане італьянскі клюб «Бары», у якім гуляе беларускі форвард Віталь Кутузаў. Потым Віктар Ганчарэнка накіруецца ў Гішпанію, дзе прасочыць за падрыхтоўкай «Вільярэалу». Перад вяртаньнем дамоў беларускі трэнэр 24 студзеня наведае гульню чэмпіянату Гішпаніі паміж «Вільярэалам» і «Сарагосай».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG