Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЦВК Беларусі не запрасілі на выбары ва Ўкраіну


Ukraine -- A municipal worker shovels snow in front of a President Viktor Yushchenko's pre-election placard after heavy snowfall in Kyiv, 29Dec2009

Ukraine -- A municipal worker shovels snow in front of a President Viktor Yushchenko's pre-election placard after heavy snowfall in Kyiv, 29Dec2009

Але прадстаўнікі Беларусі ў Кіеў паедуць, паведаміў Радыё Свабода сакратар ЦВК Беларусі Мікалай Лазавік:

— Прадстаўнікі Беларусі запрошаныя на прэзыдэнцкія выбары ва Ўкраіне: дэпутаты Палаты прадстаўнікоў у складзе місіі міжпарлямэнцкай асамблеі СНД будуць удзельнічаць у назіраньні за выбарамі. Так што Беларусь там будзе прадстаўленая.

— А Цэнтральную выбарчую камісію яны не запрашалі?

— Пэрсанальна ЦВК — не. Гэта тое ж самае, што атрымаць ці не атрымаць запрашэньне на нейкую асабістую ўрачыстасьць, дзень народзінаў ці вясельле. Кагосьці запрасілі, а кагосьці — не. А самі мы не напрошваліся, бо такога ў нашай практыцы ніколі не было і ня будзе. Звычайна і мы, і нашы калегі зь іншых краінаў, калі маюць намер запрасіць, накіроўваюць на адрас Цэнтральнай выбарчай камісіі запрашэньне, прычым ня толькі ў якасьці назіральнікаў, але і ў якасьці гасьцей. Але ў дадзеным выпадку мы такога запрашэньня не атрымлівалі. Але мы не крыўдуем, паколькі дакладна ўяўляем, у якіх складаных палітычных умовах працуе Цэнтральная выбарчая камісія Ўкраіны. Выбары яшчэ не пачаліся, а літаральна ўсе канкурэнты абвінавачваюць іх у фальсыфікацыі выбараў. Сёньня ЦВК Украіны не да працы з гасьцямі. Мы з разуменьнем ставімся, бо гэта ўнутраныя цяжкасьці ЦВК Украіны.

XS
SM
MD
LG