Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Працяг суду за аблітага Леніна


У наваградзкім судзе працягнецца суд у крымінальнай справе Юрася Казака за аблітага фарбай Леніна.

7 лістапада сябра аргкамітэту дзеля стварэньня БХД Юрась Казак разам са сваімі сябрамі абліў зялёнай фарбай помнік Леніну ў цэнтры Наваградка. Яго затрымалі і абвінавацілі ў злосным хуліганстве.

Суд пачаўся 29 сьнежня. На судзе выступіла дырэктарка краязнаўчага музэю, якая паведаміла, што помнік не зьяўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасьцю, а плошчу хутка назавуць у гонар Адама Міцкевіча.

Гісторык Юры Бачышча зачытаў экспэртную даведку ад гісторыкаў-навукоўцаў пра ролю “правадыра народаў” у гісторыі Беларусі.

Прадстаўнік пракуратуры папрасіў не караць Юрася Казака зьняволеньнем, а аштрафаваць яго на 225 базавых велічыняў (каля 8 мільёнаў рублёў).

Сёньня ў 14 гадзінаў будзе працяг суду. Паплечнікі Юрася будуць прысутнічаць у судовай залі. Чакаецца, што сёньня можа быць агучаны прысуд.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG