Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводле экзыт-полаў прэзыдэнтам Харватыі стаў Іва Ёсіпавіч


Паводле апытаньня выбарцаў на выхадзе з выбарчых участкаў перамогу ў другім туры прэзыдэнцкіх выбараў у Харватыі атрымаў сацыял-дэмакрат Іва Ёсіпавіч.


“ИТАР-ТАСС” са спасылкай на заграбскае сацыялягічнае агенцтва “Ипсос-Пулс” паведамляе, што Ёсіпавіч набраў 64,6% галасоў. Яго супернік, незалежны кандыдат Мілан Бандзіч набраў 35,4%.

Гэта першыя неафіцыйныя вынікі, якія пакуль не пацьверджаныя з дзяржаўных крыніцаў.

Барацьбу за пасаду прэзыдэнта ў другім туры вялі два кандыдаты – прадстаўнік апазыцыйнай Сацыял-дэмакратычнай партыі Іва Ёсіпавіч і незалежны кандыдат, мэр Заграбу Мілан Бандзіч.

Сярод 12-ці ўдзельнікаў першага туру 27 сьнежня 2009 году ніхто не набраў неабходныя 50%. Ёсіпавіч атрымаў 32,4% галасоў, а Бандзіч – 14,8%. Для перамогі ў другім туры трэба набраць простую большасьць галасоў. Ёсіпавічу 52 гады, ён юрыст паводле адукацыі, Бандзічу 54 гады, ён палітоляг. Паводле прагнозаў сацыёлягаў, Ёсіпавіч мае шанцы перамагчы.

Бандзіч раней таксама быў членам Сацыял-дэмакратычнай партыі, але яго выключылі з-за самастойнага вылучэньня кандыдатам на пасаду прэзыдэнта.

Праграмы ў абодвух кандыдатаў былі падобныя, сярод прыярытэтаў – Эўразьвяз і НАТО.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG