Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сябра Сяргея Каваленкі затрымалі “за лаянку матам”


Тарас Сурган і Сяргея Каваленка, архіўнае фота.

Тарас Сурган і Сяргея Каваленка, архіўнае фота.

Ад сёньня знаходзіцца пад вартай яшчэ адзін віцебскі актывіст, неаднаразова асуджаны за акцыі зь бел-чырвона-белымі сьцягамі — Тарас Сурган.

Алег Сурган, старэйшы брат Тараса, паведаміў, што затрыманьне ажыцьцяўлялі асобы ў цывільным — яна проста зацягнулі актывіста ў легкавік, калі той выносіў сьмецьце.

Пэўны час сваякі ўвогуле нічога ня ведалі пра лёс затрыманага, бо ні ў адным з пастарункаў не пацьвердзілі, што Тараса Сургана завезьлі да іх. Урэшце высьветлілася, што ён знаходзіцца ў Чыгуначным РАУС і міліцыянты складаюць на яго пратакол за адміністрацыйнае правапарушэньне — нецэнзурную лаянку.

Суд над Тарасам Сурганам мае адбыцца 11 студзеня. Ягоны брат cпытаўся, чаму актывіста зьмяшчаюць да суду ў ізалятар часовага ўтрыманьня, а не адпускаюць дахаты. Яму патлумачылі, што так вырашыла міліцэйскае кіраўніцтва. І гэта схіляе Алега Сургана да думкі, што брата знарок «ізалявалі», каб ён не зладзіў якой-небудзь акцыі ў падтрымку затрыманага сябра Сяргея Каваленкі. Тым болей, што машына, у якой зьвезьлі брата, відавочна пэўны час чакала яго каля дому.

Віцебскія актывісты маюць іншае меркаваньне: верагодна, што затрыманьне Тараса Сургана зьвязанае з распачатай учора крымінальнай справай супраць Сяргея Каваленкі, які 7 студзеня вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг на галоўнай гарадзкой ёлцы ў Віцебску. Бо раней абодва актывісты неаднаразова былі асуджаныя за выкарыстаньне нацыянальных сьцягоў падчас несанкцыянаваных акцый.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG