Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сыноптыкі абвясьцілі штармавое папярэджаньне


Беларускі гідрамэтцэнтар абвясьціў штармавое папярэджаньне. Чакаецца, што 9 студзеня выпадзе шмат сьнегу і на дарогах утворацца заносы. Сыноптыкі лічаць, што ў суботу будзе парывісты вецер да 10 мэтраў у сэкунду.


Супрацоўнікі ДАІ будуць працаваць ва ўзмоцненым рэжыме. Якраз 9 студзеня людзі будуць вяртацца ад сваякоў зь вёсак у гарады. Дарожная тэхніка будзе ў першую чаргу вызваляць ад сьнегу галоўныя магістралі. У сельскай мясцовасьці некаторыя вёскі на нейкі час могуць апынуцца ізаляванымі.

XS
SM
MD
LG