Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо выходныя, 9-10 студзеня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


НАДВОР’Е...


...ня надта: пахмурна, сьнег, мароз. Тэмпэратура: ад –5 да –10.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


9 студзеня прэзыдэнт Аўганістану Хамід Карзай прадставіць на разгляд ніжняй палаты аўганскага парлямэнту 18 кандыдатаў у члены новага ўраду.

10 студзеня Малдова пачынае перамовы з Эўразьвязам аб асацыяваным членстве.

10 студзеня ў Харватыі адбудзецца другі тур прэзыдэнцкіх выбараў

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


9 студзеня 1890 году нарадзіўся чэскі пісьменьнік Карэл Чапэк, аўтар тэрміну “робат”. (пам. у 1938 г.)

9 студзеня 1897 г. – нарадзіўся беларускі драматург Васіль Шашалевіч, брат Андрэя Мрыя. Загінуў у 1941 годзе ў сталінскіх лягерах.

10 студзеня 1597 г. – нарадзіўся Пётар Магіла, праваслаўны царкоўны і культурны дзяяч, які ў 1632 годзе заснаваў Кіева-Магілянскую акадэмію.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


9 студзеня ў мікрараёне Лошыца адбудзецца асьвячэньне каталіцкай капліцы Маці Божай Ружанцовай. Набажэнства будзе весьці мітрапаліт Менска-Магілёўскі, архібіскуп Тадэвуш Кандрусэвіч. Пачатак а 12-й гадзіне.

9 студзеня ў Фрунзенскім раёне Менску (каля Менскага лядовага палацу на вуліцы Прытыцкага) з 11.00 да 15.00 адбудзецца фальклёрны фэст “Гэй, Каляда!”

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: “Што хаваецца за ўсьмешкай Натальлі Пяткевіч?”

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


“Уявіце сабе, якая была б цішыня, каб людзі гаварылі толькі тое, што ведаюць”, Карэл Чапэк.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG