Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская пракуратура правяла праверку выкананьня заканадаўства аб прызыве грамадзян на тэрміновую вайсковую службу і службу ў рэзэрве.

Паводле пракурорскай праверкі, пляны накіраваньня людзей у войска за красавік-верасень 2009 году выкананыя ў поўным аб’ёме. Больш за 50 тысяч асобаў атрымалі адтэрміноўкі ад службы ў войску з-за вучобы ці зь іншых прычынаў.

У часе праверкі пракуроры выявілі шэраг парушэньняў заканадаўства.

У выніку пракуроры ўнесьлі 79 прадстаўленьняў, у якіх паставілі пытаньне аб прыцягненьні да дысцыплінарнай адказнасьці 75 службовых асобаў. Апроч таго, пракуроры накіравалі 7 прадпісаньняў, 28 пратэстаў, трох чалавек прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасьці, чатырох — афіцыйна папярэдзілі аб недапушчальнасьці парушэньня закону.
XS
SM
MD
LG