Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Элвісу Прэсьлі — 75!


Элвіс Прэсьлі (8.01.1935-16.08.1977) – амэрыканскі сьпявак і актор. Больш чым праз 30 гадоў па сьмерці ў 42-гадовым ўзросьце “кароль рок-н-ролу” застаецца адным з самых папулярных у сьвеце выканаўцаў.


Яму па сёньня належыць мноства непераўзыдзеных рэкордаў у галіне гуказапісу. У студзені 1956 году песьня "Гатэль, дзе разьбіваюцца сэрцы" ў выкананьні Элвіса Прэсьлі заняла першае месца ў амэрыканскім гіт-парадзе. За наступныя паўтара году яшчэ восем песьняў Элвіса выйшлі на першыя радкі, а ягонае імя стала вядомым па ўсім сьвеце.

Пасьля сьмерці Элвіса Прэсьлі прыбыткі ад продажу ягоных дыскаў і паказу 33 фільмаў, у якіх ён зьняўся, зьбіраюць каля 40 мільёнаў даляраў штогод. Сярод памерлых выканаўцаў па гэтым паказьніку яго апярэджвае толькі лідэр гурту "Нірвана" Курт Кабэйн. Агулам на сёньня прададзена каля мільярду дыскаў Элвіса – больш чым якога іншага сьпевака.

Прапануем песьні Элвіса Прэсьлі з парталу YOUTUBE.












***

Шаноўныя чытачы, шмат цікавага часам адбываецца там, дзе нас няма, але ёсьць таленавітыя калегі-прафэсіяналы ці проста аматары з відэа- ці фатакамэрай. Пад новай рубрыкай будуць зьяўляцца матэрыялы зь іншых СМІ і блогасфэры, якія, на нашу думку, могуць быць цікавыя вам. Прысылайце прапановы – што варта апублікаваць на сайце svaboda.org – cвабода не бывае чужой!
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG