Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.




НАДВОР’Е...


...вельмі сьвяточнае: сьнег, сонца, мароз. Тэмпэратура: -15 — -7.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Расея на тры дні ўзнаўляе чартэрныя палёты паміж Масквой і Тбілісі.

У Мадрыдзе інаўгурацыя гішпанскага старшынёўства ў Эўразьвязе.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1919 Менск быў абвешчаны сталіцаю БССР.

У 1935 нарадзіўся "кароль рок-н-ролу" Элвіс Прэсьлі (пам. 1977).

У 1954 у Беларусі былі ліквідаваныя вобласьці: Бабруйская, Баранавіцкая, Палеская з цэнтрам у Мазыры, Пінская і Полацкая.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Другі дзень праваслаўных Калядаў.

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "Менск: чэргі за валютай, якой няма".

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Кожны раз, калі я думаю пра тое, што я старэю і паступова набліжаюся да магілы, здараецца нешта іншае", — Элвіс Прэсьлі.
XS
SM
MD
LG