Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебскія прыхільнікі здаровага ладу жыцьця выехалі сёньня ў Парк імя Савецкай Арміі і каталіся на лыжах, распрануўшыся да пояса. А потым бегалі па сьнезе басанож


Паводле аматара экстрымыльнай загартоўкі Станіслава Шумякова, сам ён можа прабегці на лыжах напалову распранутым кіламетраў 15, іншыя – каля таго.

Самаму старэйшаму з “маржоў” 70 год, але ён кожны дзень купаецца ў палонцы. Самаму малодшаму з удзельнікаў сёньняшняга лыжнага прабегу толькі 11 год. Яго заахвоцілі да “маржаваньня” бацькі, жыхары вёскі Заронава. У аматараў здаровага ладу жыцьця атрымалася акцыя, па зьмесьце цалкам супрацьлеглая так званай “прэзыдэнцкай лыжні”: ніхто нікога не прымушаў станавіцца на лыжы, тым больш пад наглядам начальства.

Дарэчы, пакуль на Віцебшчыне ўзводзяцца ўсё новыя ды новыя Лядовыя палацы, аматары экстрэмальнай загартоўкі ня маюць ніякага памяшканьня. Яны кажуць, што іх задаволіў бы звычайны “буданчык” дзе-небудзь на беразе Дзьвіны, каб яны маглі там пакідаць свае рэчы на час зімовых “заплываў” і “сьнегавых забегаў”.




Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG